Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

19.02.19

Мовазнаўчы турнір

У рамках Тыдня беларускай мовы і  літаратуры 19 лютага  вучні 6-га і 8-га класаў сталі ўдзельнікамі мовазнаўчага турніру “У роднай мовы роднае карэнне.  Конкурс праходзіў у вострай і напружанай барацьбе. Пытанні былі дастаткова складаныя, але каманды працавалі дружна і рашуча.

Удзельнікі каманд спаборнічалі ў эрудыцыі ў розных конкурсах: “Рассыпаныя прыказкі”, “Шыфравальшчыкі”, “Лінгвістычныя задачы, “Нечаканыя пераўтварэнні”. Каманды працавалі з натхненнем. Карысць ад гульні атрымалі ўсе прысутныя без выключэння.