Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.09.2022

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Ва ўстанове адукацыі з 19.09.2022 па 23.09.2022 праходзіў  Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Напярэдаднi, 16 верасня 2022 года, быў арганізаваны рэспубліканскi дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

Сам Тыдзень распачаўся з прэзентацый віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”. Вучні шчыра і неабыякава ставяцца  да лёсу мовы і Радзімы, жадаюць ёй росквіту і дабрабыту.

У аўторак вучні  10-11 класаў стваралалі інтэрактыўныя воблакі слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. Аказваецца, такіх слоў - бясконцае мноства! У гэты ж дзень вучні 9-10 класаў здзейснілі віртуальнае падарожжа “Па мясцінах жыцця Э.Ажэшка”. 

Асаблівай ўвагі патрабуе гастранамічны фэст “Беларуская кухня”. Дзяўчаты 9 класа разам з настаўнікам Г.А.Арцёменка стварылі класічны шэдэўр – дранікі. Атрымалася вельмі смачна!

Наступны дзень азнаменаваўся раскрыццём таленту выразнага чытання вершаў беларускіх паэтаў. “Гучы, роднае слова!” – так называўся конкурс чытальнікаў, прысвечаны  140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, у якім прынялі ўдзел вучні 5-7 класаў. Своеасаблівым аздабленнем паслужылі малюнкі выставы “Пад небам сінім”, прысвечанай роднаму краю. А вучні 3-4 класаў з задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарыне “Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю!”

23 верасня для вучняў 6 класа была арганізавана гульня-конкурс “Ад прадзедаў спакон вякоў…”.